Лідара J:Морс Уладзіміра Пугача выклікаюць на допыт у Следчы камітэт

 Лідара J:Морс Уладзіміра Пугача выклікаюць на допыт у Следчы камітэт

Лідара гурта J:Морс Уладзіміра Пугача выклікаюць на допыт у Следчы камітэт. Ён мусіць там з'явіцца 23 снежня ў 9:30.

Следчы не паведаміў, у звязку з чым хоча ўбачыцца з музыкантам. Мяркуецца, што Пугача дапытаюць па крымінальнай справе аб спробе захопу ўлады, распачатай у дачыненні да Святланы Ціханоўскай і сябраў Каардынацыйнай рады. Уладзімір Пугач уваходзіць у Асноўны склад КР.

21 снежня Генпракуратура паведаміла, што схільная лічыць Каардынацыйную раду экстрымісцкім фарміраваннем. Адпаведна, распачаты крымінальны пераслед яе стваральнікаў. Таксама там пачалі справу па частцы 1 артыкула 357 Крымінальнага кодэкса — "Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным чынам".

22 снежня затрыманая ўдзельніца Асноўнага склада Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна. Ператрус у яе кватэры праходзіў у прысутнасці яе 5-гадовага сына.

Уладзімір Пугач у праграме "Ідэя Х"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі