Лідэры Беларусі і Расіі абмяркуюць "сумесныя дзеянні на міжнароднай арэне"
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна мусіць адбыцца ў Сочы ў бліжэйшыя гадзіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі. Раней пра сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна паведаміла РИА “Новости”. Яны збіраюцца абмеркаваць “шырокае кола пытанняў двухбаковых адносінаў,
а таксама пытанні сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне”, інфармуе
БелаПАН.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка сёння ў Сочы ўжо сустрэўся з прэм’ер-міністрам Расіі Віктарам Зубковым і першым віцэ-прэм’ерам Дзмітрыем Мядзведзевым. Яны знаёміліся з трасамі для катання на горных лыжах.