"Лідскае піва" працягне працу ў Беларусі і без фінскага інвестара
"Прадпрыемства будзе працягваць працаваць і будзе вырабляць напоі на беларускі рынак".
"Лідскае піва" працягне працу ў Беларусі і без фінскага інвестара. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар ААТ "Лідскае піва" Аўдрыюс Мікшыс:
"Прадпрыемства будзе працягваць працаваць і будзе вырабляць напоі на беларускі рынак. Нашы супрацоўнікі будуць працягваць атрымліваць заработную плату ў поўным аб'ёме. Працэс выхаду Olvi Plc з акцыянераў можа заняць ад 6 да 12 месяцаў".
Фінская кампанія Olvi, якая развівала брэнд "Лідскае піва", заявіла, што спыняе інвестыцыі і сыходзіць з Беларусі. Кампанія таксама спыняе экспарт у Расію і адмяняе свой фінансавы прагноз на наступны год.
На сайце кампаніі гаворыцца, што яна рашуча асуджае напад на Украіну, і, здаецца, лічыць Беларусь саўдзельніцай Расіі ў гэтай вайне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.