Лідскі лекар-гінеколаг загінуў пры падзенні са шматпавярховіка

Лідскі лекар-гінеколаг загінуў пры падзенні са шматпавярховіка

У цэнтры Ліды каля шматпавярховіка ўдзень 4 сакавіка знайшлі цела мужчыны. Ён разбіўся насмерць, зваліўшыся з дзявятага паверха. Як піша bizlida.by, адна з версіяў смерці — самагубства.

Мужчына працаваў лекарам-гінеколагам у Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы. Калегі кажуць, што яго знайшлі ў працоўнай уніформе. Персанал лякарні кажа, быццам перад здарэннем доктар у працоўны час заходзіў у адміністрацыйны будынак, а потым сышоў праз прахадную.

У загінулага засталіся жонка і дачка. 

Медыкі з раённай лякарні згадваюць калегу добрым словам: "Не піў, быў адэкватным, нармальным чалавекам. Мы ўсе ў шоку ад таго, што здарылася, не разумеем, як гэта магло адбыцца".

Прычыны і абставіны смерці высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі