Лідзія Ярмошына: На выбарах уладай будуць прасоўвацца жанчыны

На сёлетніх выбарах дзяржава будзе дапамагаць жанчынам ісці ў парламент.  Такое меркаванне ў інтэрв’ю Еўрарадыё выказала старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына:

“Я думаю, што ў Беларусі будзе актыўна падтрымлівацца гэта пазіцыя, прычым пазіцыя кіраўніка дзяржавы, ініцыяваць вылучэнне, а затым прасоўванне, спрыяць на выбарах, у агітацыі першым чынам жанчынам”.

На думку Ярмошынай, колькасны склад жанчын-дэпутатаў будзе не памяншацца, а павялічвацца. Што датычыцца спосабаў прасоўвання жанчын ва ўладу, старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла:

“У нас мажарытарная сістэма. Гэта пры прапарцыйнай можна прадыктаваць партыям і абавязаць іх, каб яны партыйны спісы складалі не менш, чым з 50% жанчын. Мы гэтага права пазбаўленыя, таму я мяркую, што афіцыйная ўлада будзе спрыяць прасоўванню жанчын ва ўладу іншымі спосабамі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі