Лідзія Ярмошына: Я застаюся ў камандзе прэзідэнта
Сваё рашэнне не мяняць старшыню Цэнтрвыбаркама Аляксандр Лукашэнка паведаміў падчас сустрэчы з Лідзіяй Ярмошынай 25 лістапада.
Ярмошына: “Кіраўнік краіны сказаў наступнае: “Я не бачу сэнсу. Навошта змяняць чалавека, які працуе эфектыўна?”
Рашэнне аб перапрызначэнні сама Ярмошына, па яе словах, сустрэла з вялікім задавальненнем ― выходзіць на пенсію ў яе не было ніякага жадання. І ў чарговы раз пацвердзіла Еўрарадыё: яна застаецца чалавекам каманды прэзідэнта.
Лідзія Ярмошына з'яўляецца старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіяй з 6 снежня 1996 года — 20 гадоў. На гэтай пасадзе яна змяніла Віктара Ганчара, які падтрымаў Вярхоўны Савет у супрацьстаянні з Аляксандрам Лукашэнкам увосень 1996 года, падчас падрыхтоўкі да рэферэндуму.
Ярмошына нарадзілася 29 снежня 1953 года — праз два месяцы ёй будзе ўжо 64. Паводле адукацыі — юрыст (у 1975 годзе скончыла юрфак Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта). Да ЦВК працавала юрысконсультам (1975—1987), памочнікам пракурора (1987—1988), а потым старшынёй юрыдычнай службы Бабруйскага гарвыканкаму (1988—1996).