Ліга Еўропы: ПАОК разграміў мінскае "Дынама" — 6:1 (відэа)

Напярэдадні, у групавым раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў БАТЭ ў гасцях быў разгромлены "Порту" — 6:0. Сёння ў групавым раўндзе Лігі Еўропы ў Салоніках 90 хвілін ганьбы перажылі дынамаўцы. Ужо на 3-й хвіліне Нікаліч стаў аўтарам аўтагола, а далей тройчы забіў Атанасіядзіс (на 11, 16 і 28-й хвілінах), аднойчы вызначыліся Пападопулас (50-я) і Дзандарыс (90-я). На 80-й Нікаліч здолеў "рэабілітавацца" — забіў гол прэстыжу (першы гол "Дынама" ў групавым раўндзе Лігі Еўропы).

Ад 64-й хвіліны "Дынама" гуляла ў меншасці, за другую жоўтую картку быў выдалены з поля Сімавіч.

Мінскае "Дынама" выступала ў наступным складзе: Гутар, Паліцевіч, Карповіч, Бангура, Вераціла, Варанкоў (Фігерэда, 57), Сімавіч, Нікаліч, Удоджы (Рассадкін, 88), Стасевіч (капітан), Джа-Джэджэ (Адамавіч, 33).

У іншым матчы нашай групы італьянская "Фіярэнтына" разграміла французскі "Генгам" — 3:0. Наступны матч "Дынама" правядзе 2 кастрычніка на "Барысаў-Арэне" з "Фіярэнцінай".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі