Ліквідаваныя буйныя пажары ў Столінскім і Жлобінскім раёнах

Верталёты зрабілі дзясяткі скідаў вады

Верталёты зрабілі дзясяткі скідаў вады / t.me/mchs112by/

Ліквідаваныя буйныя пажары ў Столінскім і Жлобінскім раёнах, паведамляюць ратавальнікі. Яны дапамагалі працаўнікам лясгасаў. 

У Столінскім раёне Брэсцкай вобласці з пажарам змагаліся больш за 120 чалавек і 30 адзінак тэхнікі (з іх — 29 чалавек і 7 адзінак тэхнікі МНС). Былі задзейнічаны верталёты ратавальнікаў Мі-8 і Мі-17, якія здзейснілі 55 скідаў вады. А верталёт Мі-2 займаўся маніторынгам сітуацыі ў зоне ліквідацыі пажару.

Са Століншчыны верталёты адправілі ў Жлобінскі раён Гомельскай вобласці, дзе плошча пажару складала да 12 гектараў. Ён узнік у пойме ракі Дняпро ў раёне Стрэшына і з-за моцнага ветру (да 20 м/с) імкліва распаўсюдзіўся. З агнём змагаліся 11 адзінак тэхнікі і больш за 30 чалавек. Верталёты здзейснілі больш за два дзясяткі скідаў вады.

Ратавальнікі адзначаюць, што тушэнне пажараў "абцяжарвалася забалочанасцю мясцовасці і адсутнасцю пад'ездаў да месцаў узгаранняў"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі