Ліпковіч нарэшце занёс Наталлі Пяткевіч плакат "ЗаКолю" (фота)
"Ахоўнікі прачыталі заяву, а потым паглядзелі постэр. У мяне склалася ўражанне, што яны проста акамянелі", - кажа прэтэндэнт у кандыдаты
Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Мінскага гарсавета блогер Яўген Ліпковіч аднёс свой інфармацыйны постэр на зацвярджэнне ў Адміністрацыю прэзідэнта.
Заяву і сам постэр Ліпковіч накіраваў да намесніцы старшыні Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч.
Ліпковіч: "Я аднёс, і ўсё. Ахоўнікі прачыталі заяву, а потым паглядзелі постэр. У мяне склалася ўражанне, што яны проста акамянелі. Ну, магчыма, у іх густу няма".
Ліпковіч чакае, што адміністрацыя ўзгодніць постэр для інфармавання выбаршчыкаў. Яны самі ў гэтым зацікаўленыя, краіне ж патрэбныя інвестыцыі і крэдыты, кажа блогер.
Дарэчы, блог Ліпковіча, як выявілася, чытаюць і ў Адміністрацыі прэзідэнта, і на БТ, і АНТ. Як кажа сам блогер, усё гэта бачна па IP-адрасах.
Фота: Блог Ліпковіча