"Лішніх сродкаў на наймітаў няма": што будзе з ПВК "Вагнер" у Беларусі

"Вагнер" у Беларусі / sb.by

"Вагнер" у Беларусі / sb.by

Які б лёс ні чакаў ПВК "Вагнер" у Беларусі, Лукашэнка ў яго вырашэнні будзе мець нязначную ролю. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё заявіла палітычны аналітык Роза Турарбекава.

"Так, сапраўды, лёс ПВК "Вагнер" незразумелы. Але я не думаю, што Лукашэнка тут мае вырашальны голас. Калі прыбраць усю рыторыку Лукашэнкі і разглядаць чыста факты, то, па-мойму, яны сведчаць пра тое, што Лукашэнка не мае сур'ёзнага голасу ў вырашэнні гэтай праблемы. Каб мець вырашальны голас, мусяць быць сур'ёзныя фінансавыя рэсурсы. ПВК "Вагнер" — гэта дарагая арганізацыя. Відавочна, што лішніх сродкаў на наймітаў няма, дай бог, каб хапіла на сваіх.

Выхвалянне, якое Лукашэнка прадэманстраваў падчас свайго візіту ў БДУ, калі ён каментаваў сітуацыю з ПВК "Вагнер", — гэта ўсяго толькі выхвалянне. Яно хутчэй сведчыць пра адваротнае: гаворка ідзе пра згортванне, Лукашэнка не можа сабе дазволіць такую раскошу, як ПВК "Вагнер". Самае галоўнае, што ПВК "Вагнер" — гэта ўжо не тое: арганізацыя абезгалоўленая. А перш чым сфармуецца новае лідарства, пройдзе нямала часу".
    
Раней Лукашэнка заявіў, што пасля смерці Яўгена Прыгожына "ў Беларусі застанецца столькі вагнераўцаў, колькі трэба":

"Вагнер" жыў, "Вагнер" жыве і "Вагнер" будзе жыць у Беларусі, як бы камусьці гэта ні не хацелася. Мы яшчэ з Прыгожыным выбудавалі сістэму, як будзе ў нас размяшчацца ПВК Вагнера".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі