“Лістапад” — нельга праз COVID-19, а "Каханне без памеру" — можна

Фільм "Глыбей" / BUBBLEGUM PRODUCTION
Фільм "Глыбей" / BUBBLEGUM PRODUCTION

Увечары 5 лістапада Міністэрства культуры нечакана абвясціла пра адмену кінафестывалю "Лістапад". Афіцыйная прычына — пандэмія каранавіруса.

Рашэнне выглядае дзіўным не толькі таму, што агучана за дзень да адкрыцця фестывалю, але і таму, што ўсе "лістападаўскія" дні ў мінскіх кінатэатрах працягнуць паказваць іншае кіно. Давайце паглядзім, прагляду якіх фільмаў каранавірус не перашкода з 6 да 13 лістапада, калі павінен быў праходзіць "Лістапад".

Глыбей і без памеру

“Лістапад” — нельзя из-за COVID-19, а “Любовь без размера” — можно
На што намякаюць аўтары фільма?

COVID-19 сярод іншага бяспечны для аматараў расійскіх камедый з лёгкім налётам эротыкі. У гэтыя дні можна паглядзець адразу дзве такія стужкі — "Глыбей" і "Каханне без памеру".

У "Глыбей" у цэнтры сюжэта аказваецца рэжысёр, які ідзе ў порнаіндустрыю, а ў "Каханні без памеру" — няўдалая артыстка, якая знаходзіць на курорце "новыя жыццёвыя перспектывы".

Жахі на любы густ

“Лістапад” — нельзя из-за COVID-19, а “Любовь без размера” — можно
Сярэдні бал "Кольскай звышглыбокай" на "Кинопоиске" — 5,8 з 10.

Багаты пракат у гэтыя дні і на хорары. Выбар вялікі: ад "У чужой шкуры" да "Кольскай звышглыбокай". Тых, якія дацягвалі б хоць бы да сямі балаў з дзесяці, сярод іх няма.

Пераказваць сюжэты — бескарысны занятак. Адзін толькі прыклад:

"Сакрэтная арганізацыя будучыні выкарыстоўвае мазгавыя імпланты, каб на час перанесці свядомасць агента ў чужое цела і выканаць забойства на заказ. Аднак якой цаной даецца заняволенне чужога розуму? Бо ў ім дастаткова адной нікчэмнай думкі, каб страціць кантроль", — гэта пра фільм "У чужой шкуры". Ну, амаль фестывальнае кіно.

Смех — найлепшыя лекі?

“Лістапад” — нельзя из-за COVID-19, а “Любовь без размера” — можно
Нават Роберт Дэ Ніра наўрад ці ратуе "Дзядулю лёгкіх паводзін"

Ніяк не перашкаджае COVID-19 і прагляду камедый або дзіцячых фільмаў.

Напрыклад, эпідэміялагічна бяспечны фільм "Дзядуля лёгкіх паводзін". У спісе таксама "Кот пад прыкрыццём", "Сябры на ўсю галаву", "Ведзьмы" і "Уладар цмокаў".

Білеты прадаюць, як і на іншыя фільмы, па прынцыпе "шэраг праз шэраг", але не шахматнай рассадкай у адрозненне ад фестывалю "Лістапад".

Бонус! Рускі гераізм супраць эпідэміі

“Лістапад” — нельзя из-за COVID-19, а “Любовь без размера” — можно
Патрыятычнага выхавання шмат не бывае

Расійская гістарычная драма "Падольскія курсанты" не толькі бяспечная з пункту гледжання каранавіруса, але і, здаецца, вельмі рэкамендаваная для фарміравання ідэалагічна правільнага светапогляду. Як часта гэта бывае, гаворка ў фільме ідзе пра вайну, гераізм і валявы савецкі народ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі