Літоўцы знайшлі ў грузавіку беларуса цыгарэты на амаль 4 млн еўра
Кантрабанду схавалі за рулонамі / lrmuitine.lt
Літоўскія мытнікі знайшлі ў грузавіку грамадзяніна Беларусі кантрабандныя цыгарэты беларускай вытворчасці на амаль 4 млн еўра. Іх пералічвалі некалькі дзён.
Як паведамляе lrmuitine.lt, здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Райгардас" (з беларускага боку — "Прывалка") на літоўска-беларускай мяжы. Мытнікам дапамог рэнтген. Высветлілася, што рулоны былі толькі ззаду паўпрычэпу. За імі схавалі цыгарэты.
Літоўскія мытнікі адзначаюць, што апошнім часам кантрабанды цыгарэт праз Літву стала больш. Вялізныя партыі, якія раней затрымлівалі некалькі разоў за год, цяпер выяўляюць штомесяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.