Літоўскія чыгуначнікі паслалі рускіх хакераў "на***" у афіцыйным лісце
Рэзкая размова выйшла наконт рашэння Літвы закрыць частку транзіту ў Калінінград / novoeizdanie.com
Літоўская чыгунка атрымала ліст ад нейкай Веранікі Андрэевай, якая назвалася прадстаўніцай расійскай хакерскай супольнасці. Яна "парэкамендавала" націснуць на ўрад Літвы, каб тыя знялі санкцыі на перавозкі тавараў у Калінінград.
— Калі мы не паслухаем — яны знішчаць усю IT інфраструктуру Літвы. Мы не ведаем, ці сапраўды адпраўнік Вераніка або каго яна прадстаўляе. Але мы падрыхтавалі адказ, — распавядае начальнік аддзела камунікацый Літоўскай чыгункі Мантас Дубаўскас.
Адказ рускія хакеры атрымалі наступны:
— ...так званая "супольнасць рускіх хакераў" — ідзі на***.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.