Літоўскія мытнікі знайшлі кантрабанду ў модульных дамах, якія везлі з Беларусі

Кантрабанду знайшлі падчас праверкі на мяжы

Кантрабанду знайшлі падчас праверкі на мяжы / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Літоўскія мытнікі знайшлі кантрабанду ў модульных дамах, якія везлі з Беларусі. Як паведамляе Мытная крымінальная служба, здарэнне адбылося яшчэ ў сярэдзіне верасня. І толькі ў кастрычніку пошук кантрабанды ў канструкцыях быў скончаны. Цыгарэт выцягнулі са схованак на суму больш за 447 тысяч еўра.

Фуры з модульнымі дамамі былі спынены ў пункце пропуску "Шальчынінкай" (з беларускага боку — “Беняконі"). Мытнікі адправілі груз на рэнтген, які і паказаў наяўнасць шматлікіх схованак. Кантрабандныя цыгарэты знайшлі амаль ва ўсіх сценах, а таксама ў столях і падлогах. Мяркуецца, што схованкі для цыгарэт былі абсталяваны на пачатковым этапе вытворчасці каркасаў дамоў. Пасля вонкавыя паверхні сцен пакрылі спецыяльным ізаляцыйным матэрыялам. Але ён не дапамог схаваць кантрабанду.

Літоўскія мытнікі знайшлі кантрабанду ў модульных дамах, якія везлі з Беларусі
facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі