Літоўскія памежнікі 8 сакавіка прымусілі распрануцца беларуску

Літоўскія памежнікі 8 сакавіка прымусілі распрануцца беларуску

У Дзень жанчын грамадзянцы Беларусі, якая ехала праз літоўскую мяжу, давялося распранацца перад літоўскімі памежнікамі, піша euroby.info.

Здарэнне адбылося на пункце пропуску Шумкас — Лоша. Легкавы аўтамабіль з беларускімі нумарамі ехаў у Літву. Цікавасць у літоўскага памежніка выклікала 23-гадовая пасажырка. Каб агледзець яе, да праверкі далучылі жанчыну-памежніцу.

Выявілася, што дзяўчына наматала вакол свайго цела калготкі з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі. Яшчэ з дзясятак пачкаў яна везла пад падкладкай сумачкі, якую знарок перашыла. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі