Літоўскія памежнікі паведамілі пра стрэлы з беларускага боку мяжы

Літоўскія памежнікі паведамілі пра стрэлы з беларускага боку мяжы

Літоўскія памежнікі паведамляюць пра стрэлы з беларускага боку мяжы. У першай палове дня 7 кастрычніка нехта тройчы страляў на мяжы са Швянчонскім раёнам Літвы. Праз гадзіну памежнікі пачулі прыкладна там жа яшчэ адзін стрэл, піша delfi.lt.

А апоўначы непадалёк ад муніцыпалітэта Друскінінкай з беларускага боку было выпушчана 7 сігнальных ракет.

Таксама паведамляецца, што за сераду літоўскія памежнікі не прапусцілі ў краіну 61 мігранта з тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі