Літоўскія памежнікі праз каранцін не пусцілі ў краіну 108 беларусаў
За панядзелак, калі ў Літве быў абвешчаны каранцін праз пандэмію каранавіруса, літоўскія памежнікі не дазволілі выехаць з краіны 107 асобам, уехаць — 341 чалавеку, піша ru.delfi.lt.
Больш за ўсё людзей не прапусцілі памежнікі на пераходзе Мядзінінкяй на мяжы з Беларуссю (з беларускага боку — "Каменны Лог"). Там спынілі 108 беларусаў, 24 украінцы.
Шмат людзей не ўпусцілі і на ліоўска-латышскім памежным пераходзе Салачай — 73 чалавекі, з якіх 69 былі грамадзянамі Латвіі.
Акрамя таго, 49 літоўцаў на пераходзе Салачай не выпусцілі ў Латвію.
Каранцін у Літве абвешчаны на два тыдні. Падчас яго ў Літву забаронена ўязджаць замежнікам, за выключэннем невялікай катэгорыі асобаў. Грамадзянам Літвы таксама забаронена пакідаць краіну, акрамя выпадкаў, калі яны жывуць або працуюць за мяжой.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.