Літоўскія памежнікі злавілі кантрабандныя цыгарэты, якія прыплылі з Беларусі
Зранку 5 студзеня літоўскія памежнікі выявілі кантрабандныя цыгарэты, якія плылі па рацэ ў скрынках, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.
Памежнікі пабачылі падазроны аб'ект у месцы, дзе зліваюцца рэкі Ула і Котра каля вёскі Каравішкай — за 200 метраў ад мяжы з Беларуссю. Праверка паказала, што гэта чатыры скрынкі цыгарэтаў, загорнутыя ў поліэтыленавую плёнку.
За кіламетр ад гэтага месца памежнікі выявілі яшчэ чатыры такія ж скрынкі. Агулам яны знайшлі чатыры тысячы пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.