Літва мае намер падоўжыць рэжым НС на мяжы з Беларуссю

Агнэ Білатайце / Delfi.lt 
Агнэ Білатайце / Delfi.lt 

У Літвы ёсць падставы для таго, каб падоўжыць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю, паведамляе Delfi.lt са спасылкай на міністарку ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце

Кіраўніца міністэрства лічыць, што становішча не палепшылася. Пра гэта, па словах Білатайце, сведчыць сітуацыя на мяжы з Польшчай. Акрамя таго, ад 7 да 15 тысяч мігрантаў усё яшчэ не вярнуліся да сябе на радзіму з Беларусі. Разам з тым кіраўніца МУС прызнала, што колькасць спроб незаконна перасекчы літоўска-беларускую мяжу знізілася.

Як паведамляла Еўрарадыё, рэжым НС дзейнічае ў Літве з 9 лістапада. Рашэнне аб яго падаўжэнні ў цяперашні час не прынята, але вядомая меркаваная дата — 10 снежня. 

Са жніўня памежнікі Літвы не прапусцілі ў краіну 7692 замежнікаў з Беларусі — яны спрабавалі перасекчы мяжу ў забароненых месцах. Усяго сёлета ў Літве нелегальна апынуліся больш за 4,2 тысячы мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі