Літва пачала расследаваць датычнасць уладаў Беларусі да вывазу дзяцей з Украіны

Ніда Грунскене / DELFI
Ніда Грунскене / DELFI

У Літве пачалі дасудовае расследаванне пра датычнасць беларускіх уладаў да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей. Адпаведную санкцыю выдала генеральны пракурор Літвы Ніда Грунскене, піша delfi.lt. Справа расследуецца па артыкулах КК Літвы за дэпартацыю і перасяленне грамадзянскіх асоб і разлучэнне дзяцей.

Раней у Генпракуратуру звярнуўся міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс з просьбай ацаніць інфармацыю, пададзеную Святланай Ціханоўскай наконт незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі і ролі беларускіх уладаў у гэтым.

З дакументаў вынікае, што пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі ў беларускія летнікі былі незаконна перавезеныя больш за 2000 украінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Сцвярджаецца, што гэта можа быць зроблена па ўказанні беларускіх уладаў або з іх ухвалення.

Незаконная дэпартацыя або перасяленне грамадзянскіх асоб у міжнародным праве кваліфікуюцца як злачынствы супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы.

Раней Павел Латушка перадаў Украіне дасье на 12 украінскіх дзяцей-сірот, незаконна вывезеных у Беларусь з акупаваных тэрыторый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі