Літва падоўжыла каранцін, але адкрыла вулічныя кавярні, цырульні і рынкі

"Тыдзень моды ў масцы" падчас успышкі каранавіруснай хваробы ў Вільні, Літва, 5 траўня 2020 года / Reuters
"Тыдзень моды ў масцы" падчас успышкі каранавіруснай хваробы ў Вільні, Літва, 5 траўня 2020 года / Reuters

Урад Літвы падоўжыў каранцін, уведзены 16 сакавіка ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса, да 31 траўня ўключна, паведамляе "Новая газета — Балтия". Першапачаткова краіна прыняла жорсткія меры: былі закрыты межы, усе крамы, за выключэннем прадуктовых, спынілі работу рэстараны і кавярні — установы маглі працаваць толькі з заказамі на вынас і па дастаўцы, былі закрыты салоны прыгажосці. Паступова Літва зняла частку абмежаванняў: дазволілі работу вулічных кавярняў, цырульняў, усіх гандлёвых пунктаў, уключаючы нехарчовыя рынкі.

"Я ведаю, што людзі з нецярпеннем чакаюць некаторых абмеркаванняў. Я разумею гэтыя чаканні, але, калі ласка, зразумейце і нас: рашэнні прымаюцца з улікам рэкамендацый дактароў і навукоўцаў, з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, ацэнкі ўсіх магчымых пагроз і рызык. Гэта робіцца паступова, каб больш не звяртацца да вельмі строгіх абмежаванняў ва ўсіх сферах", — заявіў прэм'ер-міністр краіны Саўлюс Скверняліс.

У найбліжэйшыя тыдні Літва рыхтуецца зняць яшчэ частку абмежаванняў.

Литва продлила карантин, но открыла уличные кафе, парикмахерские и рынки

Медыцына

З 18 траўня адновяць работу стаматалагічныя кабінеты. Пацыенты змогуць звяртацца да стаматолагаў не толькі ў экстранных выпадках, як гэта было раней, але і для планавых аглядаў, гігіенічных і эстэтычных працэдур.

З 18 траўня дазволяць наведваць пацыентаў у бальніцах. Персанал бальніц павінен усталяваць парадак наведванняў. Да гэтага падчас каранціну можна было наведваць толькі хворых у тэрмінальнай стадыі захворвання, а таксама дзяцей да 14 гадоў пры дазволе доктара.

Адукацыя

З 18 траўня будзе дазволена работа дзіцячых садкоў і дашкольных груп. Школы застануцца закрытымі да наступных распараджэнняў урада. Для абітурыентаў, якія паступаюць у замежныя ВНУ, будзе створана магчымасць здаць экзамены па замежных мовах, калі ў экзамене ўдзельнічаюць не больш за 10 чалавек і на кожнага прыходзіцца не менш за 10 квадратных метраў.

Мерапрыемствы

З 18 траўня дазволяць правядзенне мерапрыемстваў з удзелам да 30 чалавек на адкрытым паветры пры выкананні правілаў бяспекі і сацыяльнай дыстанцыі. З 30 траўня плануецца дазволіць мерапрыемствы колькасцю да 30 чалавек у закрытых прасторах.

Литва продлила карантин, но открыла уличные кафе, парикмахерские и рынки
Аўтакінатэатр Drive-in у Міжнародным аэрапорце Вільні падчас успышкі каранавіруснай хваробы 29 красавіка 2020 года / Reuters

Межы

З 11 траўня грамадзяне Польшчы змогуць уязджаць у Літву з мэтай работы, вучобы і вядзення бізнесу. З 15 траўня грамадзяне Латвіі і Эстоніі змогуць наведваць Літву. У гэтых выпадках людзі не будуць адпраўленыя на абавязковую 14-дзённую самаізаляцыю. Абавязковая ізаляцыя на 14 дзён таксама не будзе распаўсюджвацца на грамадзян Літвы, якія прыехалі з Польшчы для работы, вучобы або вядзення бізнесу, а таксама на тых, хто прыбыў з Латвіі ці Эстоніі.

З 11 траўня аднаўляюцца паромныя зносіны паміж Клайпедай і Кілем, Ростакам і Травэмюндэ.

Паслугі

З 18 траўня дазволена аднавіць работу ўсіх салонаў прыгажосці. Працаваць змогуць не толькі цырульнікі і майстры манікюру — адкрыюцца салярыі, тату-салоны, стануць даступныя пірсінг і паслугі касметалогіі. Аднак работа аздараўленчых цэнтраў па-ранейшаму забароненая — касметычныя паслугі там будуць недаступныя.

З 18 траўня жыхарам Літвы дазваляюцца індывідуальныя заняткі ў спартыўных клубах. Дазволены таксама групавыя заняткі да 10 чалавек, калі іх праводзіць кваліфікаваны трэнер. Ва ўсіх выпадках на аднаго чалавека павінна прыходзіцца не менш за 10 квадратных метраў, людзі павінны выконваць дыстанцыю два метры.

З 11 траўня аднаўляецца тэарэтычнае і практычнае навучанне ў аўташколах пры выкананні гігіенічных мер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі