Літва пагадзілася аднавіць чыгуначны транзіт у Калінінградскую вобласць

Літва пагадзілася аднавіць чыгуначны транзіт у Калінінградскую вобласць

Літва пагадзілася аднавіць чыгуначны транзіт у Калінінградскую вобласць Расіі. Літоўскае МЗС заявіла, што Вільня "будзе прытрымлівацца адзінай і скаардынаванай санкцыйнай палітыкі ЕС". 13 ліпеня Еўракамісія апублікавала тлумачэнні па транзіце ў Калінінград праз тэрыторыю ЕС санкцыйных грузаў. Пад забаронай застаюцца перавозкі аўтамабільным транспартам, а на чыгунку яна не распаўсюджваецца (пры ўмове "здзяйснення неабходнага кантролю"). Тавары, якія трапілі пад санкцыі, Літва перастала прапускаць у чэрвені, што выклікала рэзкую рэакцыю Масквы.

Літоўскае МЗС адзначае, што "абвешчаныя новыя кіруючыя прынцыпы ЕС па санкцыях могуць стварыць неабгрунтаванае ўражанне аб тым, што трансатлантычная супольнасць змякчае сваю пазіцыю і санкцыйную палітыку ў дачыненні да Расіі". Аднак Літва "працягвае выступаць за самыя строгія і шырокія формы санкцый ЕС" у дачыненні РФ.

Літоўскі бок абяцае "эфектыўна забяспечваць прымяненне санкцый шляхам стараннага маніторынгу, прынцыповай ацэнкі і эфектыўнай праверкі таго, ці спрабуе Расія злоўжываць транзітнымі магчымасцямі". У выпадку выяўлення такіх выпадкаў Літва "пакідае за сабой права ў аднабаковым парадку спыняць такія спробы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі