Літва з-за крытычнай сітуацыі звярнулася з просьбай да Беларусі

Літва з-за крытычнай сітуацыі звярнулася з просьбай да Беларусі

Літва з-за засухі звярнулася з просьбай да Беларусі. Гаворка ідзе пра дапамогу ў аднаўленні ўзроўню ракі Віліі (Нярыса), які рэзка знізіўся, інфармуе Delfi. Яна працякае і ў Беларусі, і ў Літве.

Да міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Беларусі звярнуўся кіраўнік міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы Кястуціс Мажэйка. Ён праінфармаваў беларускі бок пра крытычную сітуацыю ў Віліі (Нярысе) на тэрыторыі Літвы. Паводле слоў міністра, зніжэнне ўзроўню вады пагражае экасістэмам, флоры і фауне ракі, не гаворачы ўжо пра суднаходства ў краінах.

"Мы спадзяемся, што суседзі прымуць да ўвагі сітуацыю пры рэгуляванні ўзроўню вады ў Нярысе, — кажа Мажэйка, каментуючы зварот да беларусаў. — Яны могуць запусціць больш вады і гэтак дапамагчы воднай флоры і фаўне". Гаворка ідзе пра адкрыццё шлюзаў вадасховішча, пабудаванага ў нашай краіне каля вытокаў ракі. У Вільні спадзяюцца на пазітыўны адказ з Мінска. У адказ літоўскі бок гатовы дапамагчы беларусам у развіцці праекта па рыбаводстве.

Пры гэтым літоўскае міністэрства пацікавілася, ці не праводзіліся ў Беларусі ў перыяд засухі нейкія дзеянні, якія маглі прывесці да зніжэння ўзроўню вады ў Віліі (Нярысе). Літоўскія спецыялісты падлічылі, што ён на 41 сантыметр ніжэйшы за сярэдні ўзровень у ліпені і на 73 см ніжэйшы за сярэднегадавы паказчык.

Тым часам у Літве прагназуюць вялікія страты ад засухі ў сельскай гаспадарцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі