Літва зацвердзіла спіс забароненых да імпарту тавараў з Беларусі і Расіі

У "чорным спісе" больш за 2800 найменняў

У "чорным спісе" больш за 2800 найменняў / lrv.lt

Урад Літвы зацвердзіў спіс забароненых да імпарту тавараў з Беларусі і Расіі. У яго трапілі 24 групы прадуктаў, уключна з мясам, рыбай, яйкамі, мёдам, гароднінай, садавінай, малочнымі прадуктамі, цукрам.

Санкцыі датычаць найперш сельскагаспадарчай прадукцыі. У "чорным спісе" больш за 2800 яе найменняў. У Літву нельга будзе ўвозіць і кармы для жывёл. Некаторыя прадукты, якія "не маюць альтэрнатыўных крыніц імпарту" (некаторыя віды грыбоў, ягад і кармоў для жывёл), у спіс уключаны не былі.

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 3 чэрвеня 2024 года. Улады Латвіі ўвялі падобную забарону яшчэ ў сакавіку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі