Літва заклікае Беларусь спыніць запуск АЭС як небяспечнай

Літва заклікае Беларусь спыніць запуск АЭС як небяспечнай

Літоўскі МЗС накіраваў у беларускае знешнепалітычнае ведамства ноту, у якой заклікае спыніць запуск АЭС у Астравецкім раёне. У Вільні па-ранейшаму яе лічаць небяспечнай, пабудаванай з парушэннямі міжнародных патрабаванняў у сферы ядзернай энергетыкі. Таму прапануецца беларускаму боку спыніць працы да таго часу, пакуль "не будуць забяспечаны стандарты ядзернай бяспекі і прыродаахоўныя патрабаванні".

"Літва асуджае безадказныя дзеянні Беларусі, якія павялічваюць ядзерную і прыродаахоўную пагрозы не толькі для самой Беларусі ці Літвы, але і для ўсёй Еўропы",цытуе дакумент ТАСС.

3 лістапада стала вядома, што першы энергаблок Беларускай АЭС уключаны ў аб'яднаную энергасістэму нашай краіны. У адказ Літва адразу ж заявіла пра спыненне набыцця электрычнасці ў Беларусі. А літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа звярнуўся да лідараў ЕС  і заклікаў іх не дапусціць на еўрапейскі рынак электраэнергію, якая выпрацоўваецца на Беларускай АЭС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі