Літва заявіла, што самалёт, які заляцеў у Беларусь, быў пад кантролем
Лёгкі самалёт, які заляцеў у Беларусь з Літвы, пастаянна быў пад кантролем. Пра гэта Літва афіцыйна паведаміла Беларусі ў сувязі з парушэннем мяжы ў паветранай прасторы два тыдні таму. Адпаведную афіцыйную ноту беларускаму амбасадару ў Літве Аляксандру Каралю ўручыў віцэ-міністр замежных спраў Літвы Дарус Скусявічус, піша ru.delfi.lt.
Літоўскі бок паведаміў у ноце, што лёгкі самалёт на працягу ўсяго палёту знаходзіўся ў кіраванай паветранай прасторы і быў пад сумесным кантролем адказных службаў грамадзянскай авіяцыі і Ваенна-паветраных сілаў Літвы і Беларусі. Акрамя таго, самалёт быў "спешна вернуты ў паветраную прастору Літоўскай Рэспублікі". Таксама МЗС Літвы звяртае ўвагу на тое, што з-за парушэнні паветранай прасторы літоўскія праваахоўныя органы пачалі дасудовае расследаванне.
Карыстаючыся нагодай, на сустрэчы літоўскі міністр замежных спраў нагадаў, што Беларусь дагэтуль не адказала на літоўскія пытанні пра бяспеку Беларускай АЭС і яе магчымым негатыўным уздзеянні на навакольнае асяроддзе.
Нагадаем, што здарэнне адбылося 19 красавіка. Лёгкі самалёт P46T, які пілатаваў грамадзянін Даніі, вылецеў з Віленскага аэрапорта і ненадоўга заляцеў у паветраную прастору Беларусі.