Live на Еўрарадыё: Intelligency пра рэліз "Mova" і прэм'ера песні "Ne 1"
27 лютага ў кавярні Loft мінскі электронны live-band Intelligency прадставіць новы беларускамоўны рэліз "Mova". Напярэдадні падзеі музыкі гурта, Усевалад і Юрый, завіталі на Еўрарадыё, прызналіся, што не размаўляюць па-беларуску ў штодзённым жыцці, але першы крок да яе зрабілі ў сваім лірычным сінгле.
Пра тое, чым беларускамоўныя трэкі каманды адрозніваюцца ад англамоўных, чаму гурт просіць не шукаць у рэлізе палітыку, чаго чакаць ад Intelligency на конкурсе "Басовішча-2016" глядзіце ў інтэрв'ю, напрыканцы якога — прэм'ера акустычнай версіі загалоўнага трэка рэлізу "Ne 1".