Лукашэнка: 100-адсоткавую аплату "камуналкі" ўвядзем, калі людзі змогуць плаціць

Лукашэнка: 100-адсоткавую аплату "камуналкі" ўвядзем, калі людзі змогуць плаціць

Увядзенне 100-адсоткавай аплаты жыллёва-камунальных паслуг у Беларусі будзе залежаць ад дабрабыту насельніцтва. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях аплаты жыллёва-камунальных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву.

"Мы кажам, што калісьці насельніцтва будзе плаціць 100% за гэтыя паслугі. Толькі не трэба людзям казаць, што гэта будзе ў 2018 годзе. Я такога не казаў. Гэта можа быць і ў 2020-м, і ў 2025-м. Гэта будзе залежаць ад таго, як людзі будуць жыць", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка заявіў, што ў людзей павінны быць грошы, каб заплаціць за такія паслугі па коштах, якія вызначыць дзяржава. "Сёння мы павінны ўсталяваць цану на паслугі, аб'ём паслуг зразумелы, хай насельніцтва разлічвае само, памнажае і гэтак далей", — дадаў ён.

Па словах Лукашэнкі, па выніках нарады ў сродках масавай інфармацыі будуць апублікаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі