Лукашэнка: Акадэмія кіравання мусіць стаць галоўнай ВНУ Беларусі
Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь мусіць стаць галоўнай ВНУ нашай краіны. Такую заяву падчас наведвання гэтай навучальнай установы зрабіў Аляксандр Лукашэнка. Але для гэтага яна пройдзе "цяжкі шлях мадэрнізацыі і ўдасканалення працы", рэфармавання.
"Я хачу паспець пры сваім прэзідэнцкім жыцці пабудаваць новую Акадэмію, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы sb.by. — Не проста будынак пабудаваць — гэта не праблема, будынак мы можам узвесці за два гады. Я хачу пабудаваць Акадэмію, у якой у новых карпусах будуць выкладаць па новых методыках, новых падручніках і праграмах, са стажыроўкамі".
Лукашэнка хоча, каб у выніку з Акадэміі кіравання атрымалася "практыка-арыентаваная ВНУ", у якую імкнуліся атрымаць адукацыю і беларусы, і замежнікі. "В цяперашнія карпусы мы аддамо — БДУ, Медуніверсітэту", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што краіне патрэбны не толькі маладыя работнікі, а спецыялісты высокай кваліфікацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.