Лукашэнка: Беларусь гатовая на любыя крокі для нармалізацыі адносін з ЕС

Аляксандр Лукашэнка заяўляе пра намер нармалізаваць адносіны з краінамі Еўрасаюза і падкрэслівае, што да Беларусі не можа быць ніякіх прэтэнзій у гэтым сэнсе. Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў у панядзелак у Мінску на цырымоніі ўручэння даверчых грамат амбасадарамі замежных дзяржаў.



"Я не хачу сказаць, што мяч на вашым баку — гэта журналісцкі штамп. Але ён сапраўды на вашым баку", — перадае interfax.by словы Лукашэнкі.



"У нас занадта шмат вонкавых пагроз для густанаселенай еўрапейскай тэрыторыі. Давайце разам падумаем, як супрацьстаяць гэтым пагрозам, не будзем скоса глядзець адзін на аднаго", — дадаў беларускі кіраўнік.



Ён звярнуў увагу, што прадуктыўнае супрацоўніцтва з краінамі ЕС "магчыма выключна на аснове раўнапраўя і ўзаемапавагі". Ён таксама адзначыў зацікаўленасць еўрапейскага бізнэсу ў прысутнасці ў Беларусі.

Якаўлеўскі: Лукашэнка адказаў на заяву Фюле
 


Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі