Лукашэнка: Беларусь удзельнічае "ў спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне"
Баец беларускай тэрабароны / Фота Мінабароны РБ
Беларусь удзельнічае "ў спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне". Такая заява Аляксандра Лукашэнкі прагучала 4 кастрычніка на нарадзе, прысвечанай пытанням ваеннай бяспекі. "Мы гэтага не хаваем, — гаварыў Лукашэнка. — Але мы нікога не забіваем. Мы нікуды не пасылаем сваіх вайскоўцаў. Мы не парушаем свае абавязальніцтвы".
Далей Аляксандр Лукашэнка працягнуў свае "прызнанні". Паводле яго слоў, удзел РБ "у тым, каб не дапусціць распаўсюду гэтага канфлікту на тэрыторыю Беларусі" і "не дапусціць нанясення ўдару па Беларусі пад прыкрыццём спецыяльнай ваеннай аперацыі з боку Польшчы, Літвы і Латвіі".
А пасля сказаў традыцыйныя "у спіну рускім страляць ніхто не будзе з тэрыторыі Беларусі". Што ў РБ лечаць расіян. І дадаў: "Вось наш удзел... Іншага няма і не будзе". Таксама падкрэсліў, што "няма неабходнасці аб'яўляць мабілізацыю": "На шчасце, вайны на тэрыторыі Беларусі няма".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.