Лукашэнка: Будаўнічая галіна вельмі карумпаваная
У аўторак кіраўнік дзяржавы праводзіць нараду па пытаннях жыллёвага будаўніцтва.
Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў беларускіх будаўнікоў і праектыроўшчыкаў за высокі ўзровень карупцыі ў галіне.
"Сёння зажраліся дашчэнту і закладваюць у праекты такія аб'ёмы, што фактычна будаўнікі нават не могуць столькі скрасці, пабудаваўшы дом па гэтых нормах, закладзеных у праекце", — цытуе словы Лукашэнкі "Интерфакс-Запад". Таксама прагучала і крытыка будаўнікоў за нізкую вытворчасць працы.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у будаўнічай галіне "нявырашаных пытанняў, парушэнняў заканадаўства больш, чым дастаткова".
Фота — sb.by