Лукашэнка: Быкаў не быў маім прыхільнікам, але ў яго ёсць класныя творы

Аляксандр Лукашэнка цікавіўся ў прысутных іх меркаваннем адносна аб'ектыўнасці зместу адпаведных навучальных праграм. У якасці прыкладу ён прывёў беларускую літаратуру: "Васіль Быкаў не быў маім прыхільнікам, але ў яго ёсць класныя творы — тое, што мы і нашы дзеці павінны ведаць. Але ёсць некаторыя [аўтары, уключаныя ў школьную праграму], якія толькі прозвішча беларускае маюць, а чытаць няма чаго".

Лукашэнка заявіў, што трэба супрацьстаяць спробам "забраць у беларускага народу Вялікую перамогу над фашызмам". Ён выказаўся пра недапушчальнасць перапісвання гісторыі "пад тую ці іншую асобу". "Гэтага быць не павінна. Самае страшнае, калі пасля твайго сыходу пачнуць усё пераацэньваць і ўвогуле перакрэсляць", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы паабяцаў, што не дапусціць, каб прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі прымушалі ўсхваляць яго і перыяд яго кіравання. "Калі ёсць у інтэлігента — мастака, пісьменніка — ёсць свая кропка гледжання і пазіцыя — калі ласка, гавары", — адзначыў Лукашэнка.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі