Лукашэнка чакае ад беларускіх алімпійцаў паспяховых выступаў
Пра гэта гаворыца ў яго прывітанні чальцам спартыўнай дэлегацыі на ХХII зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года ў Сочы.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што прайшло 20 гадоў з таго часу, як Беларусь упершыню была прадстаўлена самастойнай камандай на зімовых Алімпійскіх гульнях у нарвежскім Лілехамеры. Там нашыя спартоўцы заваявалі два срэбраныя медалі, адкрыўшы лік алімпійскім узнагародам.
"Удзел у Алімпійскіх гульнях — гэта знамянальная падзея, якому папярэднічала карпатлівая праца і старанная падрыхтоўка як спартоўцаў, так і адпаведных арганізацый. Усё да дробязяў было прадугледжана і зроблена — цяпер засталося толькі кожнаму з вас прыкласці намаганні, каб забяспечыць паспяховыя выступы на алімпійскіх спаборніцтвах", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.
Нагадаем, што адкрыццё зімовай Алімпіяды адбудзецца ў пятніцу, 7 лютага.
Фота — 5min.by