Лукашэнка: Далей працаваць па-старому нельга

Лукашэнка: Далей працаваць па-старому нельга

10 красавіка Аляксандр Лукашэнка ў тэлестудыі Белтэлерадыёкампаніі сустракаецца з журналістамі дзяржаўных СМІ. Там прысутнічае амаль паўтары сотні чалавек. У сваёй уступнай прамове Лукашэнка выказаўся пра ролю сродкаў масавай інфармацыі ў сучасным свеце і адзначыў: зусім не факт, што ядзернай зброя больш магутная. Паводле яго слоў, на першы план выходзяць не ўзброеныя канфлікты, а інфармацыйныя войны. “Сродкі масавай інфармацыі адным ударам могуць падмяць так, што становіцца страшна”, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

Лукашэнка патлумачыў, чым выклікана неабходнасць правядзення сённяшняй сустрэчы. Паводле яго слоў, нагодай для яе стаў “пачатак новага этапу” ў дзейнасці дзяржаўных СМІ. “Далей працаваць па-старому нельга, — кажа Аляксандр Лукашэнка. — Я не хачу сказаць, што там усё было кепска. Без таго кепскага і добрага не было б новага этапу”.

Кіраўнік дзяржавы арыентуе журналістаў дзяржаўных СМІ на новыя формы працы ў сучасных умовах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі