Лукашэнка даручыў стварыць "сістэму контрвыведнай абароны" дзяржпрадпрыемстваў

Аляксандр Лукашэнка​ / БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка​ / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка ў аўторак сабраў нараду з кіроўным і аператыўным складам органаў дзяржаўнай бяспекі. Абмяркоўвалі, што рабіць з грамадзянамі краіны, якіх спрабуюць "запалохаць" і "схіліць да здрады, каб дэзарганізаваць працу найбольш буйных прамысловых прадпрыемстваў, аб'ектаў транспарту, энергетыкі, сувязі". Цытаты прыводзіць БЕЛТА. 

У сувязі з гэтым Лукашэнка прапанаваў стварыць сістэму "контрвыведнай абароны дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў". На яго думку, гэта дазволіць абараніць "працоўныя калектывы, студэнцтва, работнікаў аховы здароўя і іншых сацыяльна значных сфер ад дэструктыўнага ўздзеяння".

Лукашэнка перакананы, што барацьбу супраць яго вядуць нейкія арганізацыі, якія курыруюцца спецслужбамі ЗША і Літвы. У якасці прыкладу ён прывёў ініцыятыву "Рабочы рух", якая стваралася для арганізацыі забастовак як спосабу дамагчыся рэакцыі ўладаў. Але паводле версіі Лукашэнкі, удзельнікі ініцыятывы планавалі "дыверсіі з гібеллю людзей на аб'ектах Аршанскага і Мінскага чыгуначных вузлоў, на прадпрыемствах "Гродна Азот"," Гомсельмаш", Нафтан", БМЗ".

Пры гэтым барацьба супраць яго, перакананы кіраўнік дзяржавы, не спыняецца. Проста цяпер стаўка робіцца на новых асоб і новыя санкцыі.

"Гэта значыць, санкцыі завядуць народ, ўздымуць, і яны потым сядуць на гэтага каня", — заявіў ён. І дадаў, што "нічога з гэтага не атрымаецца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі