Лукашэнка даў беларускае грамадзянства 284 замежнікам
Беларускі пашпарт
284 замежнікі атрымалі беларускае грамадзянства дзякуючы ўказу Аляксандра Лукашэнкі.
Сярод новапрынятых беларусаў — 28 непаўналетніх. Грамадзянства атрымалі людзі, якія прыбылі з 23 краін, у тым ліку Украіны, Арменіі, В'етнама, Грузіі, Егіпта, Ірака, Ірана, Казахстана, Латвіі, Лівана, Малдовы, Палестыны, Расіі, Сірыі, Узбекістана, Эстоніі.
Прэс-служба Лукашэнкі падкрэслівае, што беларускае грамадзянства атрымалі не ўсе ахвочыя. Шэрагу замежнікаў адмовілі, бо яны, маўляў, неаднаразова парушалі законы Беларусі і доўгі час не працавалі ў краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.