Лукашэнка даў беларускае грамадзянства 448 украінцам

Лукашэнка даў беларускае грамадзянства 448 украінцам

448 грамадзян Украіны атрымалі сёння беларускае грамадзянства. Адпаведны ўказ №480 падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.

Грамадзянства Беларусі атрымалі ўкраінцы, якія пераехалі ў нашу краіну, ратуючыся ад вайны на Данбасе. Раней Лукашэнка ўжо даў беларускае грамадзянства 248 грамадзянам Украіны. 

Акрамя таго, падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі МУС выдалі беларускае грамадзянства ў рэгістрацыйным парадку 485 грамадзянам Украіны.

Нагадаем, што ўлады Беларусі тым часам вядуць размовы пра тое, каб пазбаўляць грамадзянства сваіх палітычных апанентаў, прызнаных у некаторых відах "экстрэмісцкіх" злачынстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі