Лукашэнка: Дэ-факта Крым стаў часткай Расіі, што будзе дэ-юрэ — гэта пасля

"Дэ-факта Крым стаў часткай Расіі, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі РІА "Новости". — Сітуацыя развіваецца дэ-факта. І мы будзем з Расійскай Федэрацыяй... Што будзе дэ-юрэ — гэта будзе пасля".

Лукашэнка таксама падкрэсліў, то ад Беларусі ніхто не патрабуе прызнаваць ці не прызнаваць Крым як суб'ект Расійскай Федэрацыі. "Крым не з'яўляецца незалежнай дзяржавай. Гэта частка тэрыторыі РФ. Можна прызнаваць гэта, можна не прызнаваць. Ад гэтага нічога не зменіцца", — сказаў Лукашэнка.



Паводле слоў Лукашэнкі, выхад Украіны з СНД будзе моцным ударам, але не смяротным. Беларусь будзе выбудоўваць адносіны з новай уладай ва Украіне, якую падтрымае народ, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Тым не менш, Лукашэнка адзначыў, што тое, што адбылося і адбываецца ва Украіне, яму "катэгарычна агідна і не падабаецца", паведамляе БЕЛТА.
 

У Беларусі можна размясціць яшчэ 24 расійскія самалёты, лічыць Лукашэнка
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі