Лукашэнка — Дзевятоўскаму: маўчы, ты як што скажаш — усё наадварот атрымліваецца
На Алімпійскім сходзе 19 лістапада Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў абяцанні старшыні Беларускай федэрацыі лёгка атлетыкі (БФЛА) Вадзіма Дзевятоўскага.
Лукашэнку не спадабаўся выступ беларускай каманды на чэмпіянаце свету. Дыялог паміж ім і Дзевятоўскім перадае tribuna.com.
Дзевятоўскі: Усё самае цяжкае ззаду.
Лукашэнка: Ой, маўчы. Ты як што скажаш — усё наадварот атрымліваецца.
Лукашэнка запатрабаваў, каб лёгкаатлеты выйшлі на пік формы да Алімпіяды, каб не паўтарылася гісторыя з Еўрапейскімі гульнямі і чэмпіянатам свету."Каб не атрымалася так, што мы на Еўрапейскіх гульнях у Мінску быццам бы выступілі, а на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы праваліліся. Так, будзем спасылацца, што духмень, і спякота, і тое, і гэта. Усё гэта было, але ўсё выступалі ў роўных умовах. Бачыце, другога піку формы не было. Ну, мы ж ведалі, што чэмпіянат свету будзе. Ад кіраўніка федэрацыі я атрымаў запэўненне, што на гэтым чэмпіянаце свету мы атрымаем медалі. Але, Вадзім, іх не было. Медалі або ёсць, або іх няма. Блізка — такога няма", — абурыўся кіраўнік дзяржавы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.