Лукашэнка — Галоўчанку: людзі ўжо не тыя, што былі нават месяц таму
2 лістапада Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам сітуацыю ў эканоміцы і на вядучых прадпрыемствах. Ён заявіў, што "вельмі хацелася б, каб у гэтым годзе сёлета назло... нашым ворагам... эканоміка ў нас спрацавала прынамсі не горш, чым у навакольных краін".
Лукашэнку асабліва цікавіла сітуацыя на прадпрыемствах, на якіх спрабавалі арганізаваць забастоўкі. "Малайцы рабочы клас і наша гэтая тэхнічная інтэлігенцыя, проста малайцы, — цытуе яго словы БЕЛТА. — Зразумелі, што яны могуць страціць. Ды і людзі ўжо не тыя, што былі нават месяц таму. Ну і ўбачылі тых, хто хацеў прыйсці да ўлады [ў Беларусі]. Гэта таксама карысна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.