Лукашэнка і Пуцін пагаварылі пра заходнія санкцыі: "салідарнасць з Беларуссю"

Лукашэнка і Пуцін пагаварылі пра заходнія санкцыі: "салідарнасць з Беларуссю"

1 ліпеня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пагаварылі па тэлефоне пра заходнія санкцыі супраць уладаў нашай краіны. "З расійскага боку выказана салідарнасць з Беларуссю", паведамляе прэс-служба прэзідэнта РФ. І называе санкцыі "нелегітымнымі", прынятымі "у парушэнне нормаў міжнароднага права".

Як паведамляе БЕЛТА, гаворка ішла пра пераадоленне наступстваў санкцый "сумеснымі высілкамі". Пуцін паабяцаў падтрымку "брацкаму беларускаму народу".

Лукашэнка ўзняў тэму павелічэння рэйсаў самалётаў "Белавіі" ў Расію, паколькі для яе і ЕС, і Украіна закрыты. Пытаннем будуць займацца профільныя міністэрствы. "Белавію" асабліва цікавяць рэйсы на поўдзень Расіі — у Анапу, Краснадар і Сочы.

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся пра "асабістыя кантакты" ў бліжэйшы час. Ужо сёння яны прымаюць удзел у рэжыме відэаканферэнцыі ў пасяджэнні Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Пасля прыняцця 4-га пакета санкцый, Еўрасаюз ухваліў сектаральныя эканамічныя санкцыі супраць уладаў Беларусі. Яны закранаюць нафтаперапрацоўку, банкаўскую сферу, экспарт калійных ўгнаенняў,  тытунёвы бізнес. У Мінску абяцаюць "контрсанкцыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі