Лукашэнка і Пуцін прыбылі ў Калінінград
На расійскім палігоне Хмялёўка кіраўнікі Беларусі і Расіі будуць назіраць за заключнай фазай ваенных вучэнняў “Захад-2013”.
Вайскоўцы Беларусі і Расіі павінны выканаць задачы па ліквідацыі незаконных узброеных фармаванняў, якія паводле сцэнарыя вучэння захапілі ўзбярэжжа з невялікімі населенымі пунктамі, перадае БЕЛТА.
Спецыяльна для гэтых вучэнняў на палігонах Калінінградскай вобласці пабудавалі некалькі населеных пунктаў. Для стварэння абстаноўкі сучаснага гарадскога бою ўзведзеныя дзясяткі макетаў жылых дамоў, школ і гандлёвых цэнтраў, на вуліцах населеных пунктаў выстаўленыя макеты аўтатранспарту і бронетэхнікі.
Беларускія байцы спецназу будуць дзейнічаць сумесна з расійскімі падраздзяленнямі і ўступяць у інсцэніраваны бой з тэрарыстамі.