Лукашэнка і Шэйман пагаварылі пра Афрыку і "бартар"

Лукашэнка і Шэйман пагаварылі пра Афрыку і "бартар"

3 лістапада Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка справамі прэзідэнта Віктара Шэймана. Як паведамляе БЕЛТА, гаворка ішла пра працу прадпрыемстваў, якія адносяцца да Упраўлення справамі, і пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі (гэты накірунак курыруе Шэйман).

Лукашэнка адзначыў, што па продажу тэхнікі ў краіны Афрыкі "ўжо нейкі працэс пачаўся". Яго цікавілі негатыўныя фактары, якія ўплываюць на развіццё гандлю.

"Дзяржавы багатыя па сваіх прыродных рэсурсах, — гаварыў кіраўнік дзяржавы Віктару Шэйману. — Можа, дзесьці мы зможам нешта для сябе здабываць. Можа быць, у абмен на свае тавары неяк будзем працаваць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі