Лукашэнка лічыць, што Захад палохае яго "расійскай пагрозай"
Заходнія прагнозы, што ў Беларусі магчымы "крымскі варыянт", Аляксандр Лукашэнка назваў "таннымі".
Такую заяву ён зрабіў на пасяджэнні Савета бяспекі па папярэдніх выніках першага этапу праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл. "Калі нас хочуць напалохаць, то гэта вельмі танна. Нас палохаць не трэба", — перадае interfax.by словы беларускага кіраўніка.
Разам з тым Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі няма прычынаў для паўтарэння ўкраінскіх падзей: "Я ў каторы раз хачу сказаць, у Мінску" майдана "не будзе, тут няма месца для "майдана".
Фота — БЕЛТА