Лукашэнка можа прыехаць у Маскву ў адзін дзень з Трампам
Уладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку прыехаць у Маскву 9 траўня 2020 года, інфармуе ria.ru са спасылкай на расійскага пасла ў Беларусі Дзмітрыя Мезенцава. У той дзень у расійскай сталіцы будуць праходзіць урачыстасці, прысвечаныя 75-м угодкам перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Па словах Мезенцава, Лукашэнку было накіраванае запрашэнне.
Раней расійскі прэзідэнт запрасіў на тыя ж урачыстасці прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, канцлера Германіі Ангелу Меркель, прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона.