Лукашэнка: Мы падтрымаем тых, хто прыносіць славу дзяржаве

17 лістапада Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад аб мерах дзяржаўнай падтрымкі арганізацый фізічнай культуры і спорту. Акорамя таго, ён выслухаў кіраўніка Беларускай федэрацыі футболу Сяргея Румаса і Беларускай федэрацыі хакея Ігара Рачкоўскага. 

Лукашэнка ўзгадаў пра свой указ №191 "Аб аказанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту", падпісаны 15 красавіка 2013 года. Кіраўнік Беларусі заявіў, што ў спорце яшчэ хапае арганізацыяў, якія жывуць адным днём, а не працуюць на перспектыву. Ён заявіў, што ў іх могуць адабраць дзяржпадтрымку і прымусіць вярнуць усе атрыманыя сумы. Акрамя таго, Лукашэнка паведаміў, што падаткамі абкладуць сродкі, якія спартовыя арганізацыі атрымоўваюць з-за мяжы.

"Мне часта кажуць: "Калі мы цяпер не акажам падтрымку таго ці іншага клубу, ён загіне, гэты спорт заглухне ". Хай гіне і хай глухне. Публічна вам пра гэта кажу. Нам аматарства ня трэба фінансаваць. Таму, калі яны выйшлі на спартыўную пляцоўку, гэта больш за ўсё тычыцца гульнявікоў, так няхай выдаюць вынік. І не проста вынік: яны павінны ствараць настрой у грамадстве, прыносіць славу дзяржаве, падымаць імідж дзяржавы. Вось каго мы павінны падтрымліваць і заахвочваць, і яшчэ дзетак, таму што без іх вялікіх не будзе", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.

Фота — з архіву сайта president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі