Лукашэнка: "Мы сыдзем проста на кітайскі рынак"

Лукашэнка: "Мы сыдзем проста на кітайскі рынак"

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт гандлю беларускім харчаваннем. Адбылося гэта падчас сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расіі Ігарам Арловым.

Лукашэнка расказаў госцю, што ён дамовіўся з прэзідэнтам Егіпта, каб у гэтай краіне "больш будаваць цяпліц, таму што яны зімой могуць вырасціць тое, чаго ў нас няма, і нам прадаць". Напрыклад, клубніцы. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што, нягледзячы на розныя цэны на прыродны газ у нашай краіне і ў Расіі, беларуская прадукцыя застаецца канкурэнтаздольнай на расійскім рынку: "па гурках, перцах, баклажанах, памідорах".

Але беларусы гандлююць не толькі з Расіяй, але і з ЕС, з Кітаем, працягваў Аляксандр Лукашэнка. "Мы запусцілі цягнік з Кітая ў Еўропу, — расказваў ён расійскаму губернатару. — А на зваротным шляху ён забірае мясныя, малочныя прадукты, асабліва сухое малако".

Лукашэнка згадаў, што адзін з беларускіх бізнесменаў "папрасіў дазволу пастаўляць мясныя прадукты ў Кітай", і гэта яго "здзівіла". Кіраўнік дзяржавы спытаў: "Табе гэта выгадна?". "Вельмі выгадна", — адказаў ён.

"Таму не трэба нас напружваць, [кіраўніку Рассельгаснагляду Сяргею] Данкверту трэба сказаць, каб ён спыняў [забараняць пастаўкі беларускіх прадуктаў у РФ]... Мы сыдзем проста на кітайскі рынак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі