Лукашэнка: Мы ўжо гандлюем больш з Захадам, чым з Расіяй
У 1994-м 85% беларускага экспарту ішло толькі ў Расію, на сённяшні дзень гэтая лічба складае ўжо толькі 42%.
29 студзеня ў Мінску праходзіць штогадовая прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. У Палацы Незалежнасці сабраліся не толькі айчынныя, але і замежныя журналісты — агулам 260 чалавек. Сярод іх прысутнічае і карэспандэнт Еўрарадыё. Звычайна падобныя прэс-канферэнцыі Лукашэнкі працягваюцца каля пяці гадзінаў.
Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі (анлайн)
"Мы вырвемся з цяжкага становішча, у якое трапіла наша эканоміка", — паабяцаў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што ў 1994 годзе, калі ён стаў кіраўніком дзяржавы, 85% беларускага экспарту ішло толькі ў Расію. На сённяшні дзень гэтая лічба складае ўжо толькі 42%.
"Мы ўжо гандлюем больш з Захадам, чым з Расіяй", — сказаў Лукашэнка.