Лукашэнка: На першым месцы па карупцыі ў Беларусі — медыцына

 “У нас ідзе ўсенароднае абмеркаванне прапаноў у закон па барацьбе з карупцыяй. Я сказаў вывесіць, і хай народ прапаноўвае. Таму што закон складаюць чыноўнікі. А яны на другім месцы па карупцыі, на першым ахова здароўя, потым будаўніцтва. Я гэтым пытаннем увесь час займаюся не таму, што яно папулярнае, а таму, што я перакананы, што якія б рэформы ты не праводзіў, калі ў цябе высокі ўзровень карупцыі — гэта труба. Гэта выкінутыя сродкі, і як вынік, глядзіце ва Украіне, гэта бяда. Карупцыя будзе квітнець без адной галоўнай умовы. Калі першая асоба дзяржавы будзе карумпаванай. Ты кіраўнік дзяржавы разам са сваімі набліжанымі жонкамі і палюбоўніцамі павінен быць абсалютна чысты”, - паведаміў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі